Быць актыўнымі грамадзянамі — гэта справа выбару

Наша мэта — расказаць аб выбарах, дэмакратыі, правах чалавека простай і зразумелай мовай

Каб жыць у дэмакратыі, яе трэба найперш зразумець, потым пабудаваць i пасля захаваць.

Чаму?

Мы хочам жыць у дэмакратыі і верым, што веды аб правах чалавека і выбарах дапамогуць яе пабудаваць.

Праграма курса

Мы зрабілі кароткі адукацыйны курс, каб растлумачыць базавыя прынцыпы дэмакратыі на падставе тэорыі і прыкладаў з рэальнага жыцця.

Квіз і Сертыфікат

Па выніках курса вы зможаце прайсці тэст і атрымаць бяспечны і ананімны сертыфікат.

праграма

  • Модуль 1

    Дэмакратыя

    У гэтым модулі вы даведаецеся, што дэмакратыя — гэта не ўсё альбо нічога, а хутчэй зменлівы кантынуум, але павага да асноўных правоў чалавека неабходна для функцыянавання паўнавартаснай дэмакратыі. Асноўнымі дэмакратычнымі прынцыпамі з’яўляюцца народны кантроль і палітычная роўнасць. Падмуркам для дэмакратыі служаць такія працэдурныя гарантыі і прынцыпы, як вяршэнства права. Кейс прысвечаны параўнанню мадэляў дзяржаўнага ладу Францыі і Беларусі.

    Аляксандр Шлык

    Відэа-лекцыя:

    Аляксандр Шлык

    Таццяна Гацура-Яворская

    Інтэрв’ю:

    Таццяна Гацура-Яворская, праваабаронца і грамадская актывістка

  • Модуль 2

    Выбары

    У гэтым модулі вы даведаецеся, чаму без сумленных выбараў не можа быць дэмакратыі, якія існуюць стандарты дэмакратычных выбараў і чаму яны тычацца не толькі (і не столькі) галасавання і падліку. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека вызначае пяць асноўных перадумоў выбарчай дэмакратыі: перыядычныя і сапраўдныя выбары, усеагульнае і роўнае выбарчае права і таемны характар галасавання. Мы абмяркуем, ці існуюць універсальныя стандартныя рашэнні для дэмакратычных выбараў. У кейсе мы абмяркуем гісторыю аб тым, як рымскі імператар Калігула хацеў прызначыць свайго каня ў Сенат.

    Аляксандр Шлык

    Відэа-лекцыя:

    Аляксандр Шлык

    Сяргей Чалы

    Інтэрв’ю:

    Сяргей Чалы, эканаміст і аналітык

  • Модуль 3

    Узроўні і тыпы выбараў

    У гэтым модулі на прыкладзе суседніх краінаў вы даведаецеся, чаму дэмакратыя — гэта не пра тое, што кожнага абавязкова трэба выбіраць. Мы абмяркуем, якія існуюць сістэмы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку парламенцкія, прэзідэнцкія і парламенцка-прэзідэнцкія дзяржавы, і якія выбары там могуць адбывацца. Мы таксама пагаворым пра мясцовыя выбары — чаму яны важныя, якія станоўчыя і адмоўныя бакі яны маюць, і пра ролю рэферэндуму і магчымыя пасткі наўпроставай дэмакраты. У кейсе мы параўнаем, як функцыянуюць выбары розных узроўняў у Літве і Латвіі.

    Вераніка Лапуцька

    Відэа-лекцыя:

    Вераніка Лапуцька

    Алена Жываглод

    Інтэрв’ю:

    Алена Жываглод, лідарка суполкі *Сумленныя Людзі

  • Модуль 4

    Выбарчыя сістэмы

    Існуюць розныя падыходы да выбараў законных прадстаўнікоў грамадзян дзяржавы. У гэтым модулі вы даведаецеся пра сістэмы выбараў законных прадстаўнікоў, якія рызыкі і перавагі можна знайсці ў гэтых сістэмах (прапарцыйнай, мажарытарнай і змешанай). Мы абмяркуем, наколькі кожная з гэтых сістэм забяспечвае ўключанасць усіх асобаў, якія маюць права голасу, у выбарчы працэс. Кейс прысвечаны рэформам выбарчай сістэмы ва Украіне.

    Вераніка Лапуцька

    Відэа-лекцыя:

    Вераніка Лапуцька

    Арцем Шрайбман

    Інтэрв’ю:

    Арцем Шрайбман, палітчычны аналітык

  • Модуль 5

    Выбары як працэс

    Выбары — гэта самы распаўсюджаны спосаб удзелу грамадзян у палітычным жыцці і найбольш легітымны спосаб набыцця ўлады. Выбарчы працэс на агульным узроўні дзеліцца на тры асноўныя перыяды: перадвыбарчы перыяд, дзень выбараў і паслявыбарчы перыяд. У гэтым модулі вы даведаецеся, чаму выбары — гэта не толькі (і нават не столькі) галасаванне і падлік, якія яшчэ існуюць ключавыя элементы і ўдзельнікі выбарчага працэсу. У кейсе мы аналізуем унікальную сістэму арганізацыі галасавання ў Гамбіі.

    Аляксандр Шлык

    Відэа-лекцыя:

    Аляксандр Шлык

    Юры Чакан

    Інтэрв’ю:

    Юры Чакан, былы старшыня ЦВК Малдовы

дадатковыя матэрыялы

Спампуйце дадатковыя матэрыялы, каб захаваць веды і падзяліцца імі з сябрамі

Дадатковыя матэрыялыДадатковыя матэрыялыДадатковыя матэрыялыДадатковыя матэрыялыДадатковыя матэрыялы
9.9 МБ · Спампаваць усе 5 PDF

Кейсы

У кожным з модуляў ёсць цікавыя і карысныя кейсы з пытаннямі для абмеркавання. Дасылайце свае адказы і каментары ананімна. Мы прааналізуем вашыя заўвагі і неўзабаве выйдзем у стрым з адказамі.