Прынцыпы
Сёння амаль у кожнага ёсць мабільны тэлефон, мы даўно карыстаемся інтэрнэт-банкінгам, а сацыяльныя сеткі сталі сферай нармальных штодзённых зносін. Тэхналогіі шырока выкарыстоўваюцца і ў выбарах. Таму ў гэтым модулі мы пагаворым аб плюсах і мінусах выкарыстання тэхналогій, аб тых задачах, якія яны вырашаюць, і аб рызыцы, якую яны нясуць.
А на нашым сайце vybar.org вы знойдзеце яшчэ больш інфармацыі аб тым, чаму сумленныя выбары і дэмакратыя — гэта наша светлая будучыня. Дарэчы, падпішыцеся на наш канал.
Выбары — гэта не толькі дзень галасавання і падліку галасоў
У модулі 5 мы ўжо абмяркоўвалі, што выбарчы працэс можна ўмоўна падзяліць на перадвыбарчы, выбарчы і поствыбарчы перыяды. У кожным з гэтых перыядаў тэхналогіі могуць адыгрываць вырашальную ролю.
Давайце разбяромся з некаторымі міфамі аб выкарыстанні тэхналогій у выбарчым працэсе.