Прынцыпы
Масмедыя пачынаючы з сярэдзіны 2010 гадоў пачалі называць дэзінфармацыяй любую інфармацыю, якая выразна наносіць шкоду грамадству альбо адной асобе ў вялікім памеры.
У той час гэта было звязана ў першую чаргу з ростам папулярнасці фэйкаў у інфармацыйнай прасторы онлайн, якая тады развівалася неймаверна хуткімі тэмпамі: інтэрнэт распаўсюдзіўся па ўсім свеце, з’явіліся першыя смартфоны і ўзніклі сацыяльныя сеткі. Менавіта тады распаўсюджваць неправераныя альбо выдуманыя навіны стала неверагодна проста.
Феномен дэзінфармацыі існуе столькі, колькі і само чалавецтва: заўсёды неправераная альбо адмыслова створаная навіна распаўсюджвалася з мэтай нашкодзіць чалавеку альбо групе людзей.
Дэзінфармацыя — гэта неправераная, выдуманая, альбо зманіпуляваная інфармацыя, створаная наўмысна, каб праз яе распаўсюд нанесці шкоду або карысць чалавеку ці групе людзей.
Трэба ведаць і адрозніваць:
- Няправільная інфармацыя (па-ангельску ‘misinformation’) – якая ненаўмысна наносіць шкоду .
- Дэзінфамацыю (па-ангельску ‘disinformation’) – мэтанакіравана створаная шкодная інфармацыя, якая не з’явілася б, калі б не жаданне аўтара такой інфармацыі нанесці ёй шкоду.
Варта сфакусавацца на дэзінфармацыі, паколькі менавіта яна адыгрывае найгоршую і найбольш небяспечную ролю ў выбарчым працэсе. Дарэчы, цікавостка: ці ведалі вы, што выбары — гэта не проста адзін дзень галасавання? Выбары можна падзяліць на тры перыяды, але падрабязней на выбар vybar.org у модулі 5.
Падчас выбарчага працэсу дэзінфармацыя можа быць накіравана на тое, каб нанесці шкоду наступным элементам і актарам выбарчага працэсу, напрыклад удзельнікам выбарчай гонкі.
Як бачым, наўмысна створаная шкодная інфармацыя можа негатыўна паўплываць фактычна на ўсе элементы выбарчага працэсу. Што цікава, тыя ж самыя актары могуць з’яўляцца і крыніцамі дэзінфармацыі, паколькі маюць доступ да інфармацыйнага поля праз сацыяльныя сеткі, смартфон і інтэрнэт.
Чаму ж удзельнікі выбарчага працэсу могуць ствараць дэзінфармацыю? Прычын насамрэч можа быць велізарная колькасць, але асноўныя з іх звычайна наступныя:
Дыскрэдытацыя сапернікаў у перадвыбарчай гонцы, каб схіліць выбарцаў на свой бок. | Падрыў даверу да асобных медыяў, каб схіліць выбарцаў прыслухоўвацца толькі да СМІ, якія займаюцца прапагандай пэўнай палітычнай сілы, альбо да самой гэтай палітычнай сілы. |
Дыскрэдытацыя органаў улады ці падрыў даверу да іх, каб справакаваць выбарцаў пачаць пісаць афіцыйныя скаргі на органы ўлады і іх працэдуры альбо перадухіліць актыўны ўдзел выбарцаў у выбарах. | Падрыў даверу да грамадзянскай супольнасці ці асобных грамадзянаў, якія патэнцыйна могуць крытыкаваць дзяржаву ці палітычныя сілы, каб выбарцы перасталі прыслухоўвацца да крытыкі выбарчага працэсу, партый, кандыдатаў, медыяў ці дзяржавы. |
Падрыў даверу да інстытуту выбараў, самой канцэпцыі дэмакратыі. |
Асноўная мэта дэзінфармацыі падчас выбараў — схіліць выбарца на свой бок і забраць яго голас
Менавіта гэта — галоўнае жаданне кожнай палітычнай сілы, якая ўдзельнічае ў перадвыбарчай гонцы, і, дзякуючы наўмысна шкоднай інфармацыі, зрабіць гэта вельмі проста. На жаль, беларусы і беларускі вельмі добра ведаюць, што такое фэйкі і дэзінфармація з боку дзяржаўных медыяў і не толькі.
Як ўжо было сказана вышэй, сацыяльныя сеткі зрабілі распаўсюд дэзінфармацыі вельмі лёгкай і таннай справай. Індывіды, арганізацыі, партыі і медыі націскам кнопкі "Падзяліцца" могуць ствараць шкодныя для іншых навіны ў сацсетках, алгарытмы якіх працуюць такім чынам, што кантэнт карыстальнікаў з вялікай аўдыторыяй дасягае яшчэ больш вялікай колькасці карыстальнікаў. Не толькі непасрэдныя «сябры» альбо тыя, хто падпісаныя на старонку, могуць бачыць і дзяліцца далей такой інфармацыяй, распаўсюджваючы яе да бясконцасці, але і самі сацыяльныя сеткі пачынаюць паказваць яе яшчэ большай колькасці людзей, паколькі штучны інтэлект пазначае яе як патэнцыйна цікавую ці важную для іншых, а значыць, вартую распаўсюду.
Дарэчы, распаўсюджвайце справу выбару, напрыклад гэтае відэа, і праходзьце адукацыйны курс на сайце vybar.org.
У выпадках, калі карыстальнікі не маюць вялікай аўдыторыі, дасягнуць мэты дапамагаюць грошы. Праблемы сацыяльных сетак у тым, што:
Заканадаўча выдаткі на палітычныя кампаніі ў сацыяльных сетках амаль нідзе ў свеце не рэгулююцца, гэта стварае вакуум у прававым полі і развязвае рукі палітычным сілам. Напрыклад, палітычныя партыі могуць падчас афіцыйнага «дня цішыні» працягваць посціць кантэнт, які лічыцца кампаніяй, і ў той дзень забаронены. А можна накіраваць вялізарную колькасць грошай на рэкламу ў сацсетках, заспаміць усю ленту інстаграма (як кажуць, каб з кожнага праса гучала), і ніхто нічога не зможа з гэтым зрабіць. |
Нягледзячы на тое, што некаторыя сацсеткі зараз пачалі пазначаць выбарчыя ролікі альбо палітычную рэкламу як рэкламу, такое правіла дзейнічае толькі ў некаторых краінах і на некаторых мовах. У большасці ж выпадкаў штучны інтэлект сацсетак можа нават і не пазнаць палітычную рэкламу як нешта асаблівае. |
Хаця найбуйнейшыя сацыяльныя сеткі маюць ужо аддзелы, якія адказваюць за кантэнт, звязаны з выбарамі. Але ў іх існуюць абмежаванні ў людскіх і інтэлектуальных рэсурсах, паколькі для сацсетак гэта не прыярытэт, у адрозненні ад бізнесу. |
Усё гэта робіць сацыяльныя сеткі вельмі небяспечнымі інструментамі ў распаўсюджванні дэзінфармацыі сярод выбарцаў, хаця некаторыя плюсы ў выбарчым кантэксце такія платформы ўсё ж такі маюць.