Манархii
У манархіях кіруе дзяржавай кароль ці каралева,
а ў канстытуцыйных манархіях найбольшую рэальную уладу мае прэм’ер-міністр / прэм’ер-міністарка, які найчасцей з’яўляецца лідарам партыі, што выйграла парламенцкія выбары.
У такіх краіных парламенцкія выбары — самае важнае палітычнае мерапрыемства.
Рэспублікі
Рэспублікі бываюць прэзідэнцкія, парламенцкія і змешаныя, прэзідэнцка-парламенцкія.
Напрыклад, у Латвіі, што з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, прэзідэнта абірае парламент, а сам парламент праз наўпроставыя выбары абіраюць грамадзяне, якія маюць на гэта права.
У прэзідэнцка-парламенцкіх рэспубліках, такіх як Польшча, і выбары ў парламент, і выбары прэзідэнта адбываюцца з удзелам усіх, хто валодае правам голасу.
Па сваёй важнасці гэтыя выбары будуць мець падобнае значэнне. І ўжо у кожнай асобнай краіне ад канстытуцыі і дадатковага заканадаўства залежыць, хто будзе мець рэальную ўладу — прэзідэнт ці прэм’ер-міністр.
Часамі ўлада прэзідэнта настолькі моцна пераважвае ўладу парламента, што рэспублікі называюць прэзідэнцкімі ці нават суперпрэзідэнцкімі.
Пры гэтым не абавязкова адносна вялікая ўлада прэзідэнта сведчыць аб адсутнасці дэмакратыі. Але рэальная ўлада парламента — вельмі істотны элемент дэмакратыі.