Модуль

2

Выбары

~ 7 хвiлiн

Прынцыпы

Людзі часта гавораць, што краіны «сталі» дэмакратыямі пасля таго, як яны пачалі праводзіць адносна свабодныя і адкрытыя выбары.

Замест таго, каб людзі наўпрост удзельнічалі у заканатворчасці, сучасныя дэмакратыі выкарыстоўваюць выбары. Яны патрэбныя для адбору прадстаўнікоў, якія будуць кіраваць ад імя народу.

Без выбараў дэмакратыі быць не можа, аднак дэмакратыя — гэта не проста справядлівыя выбары. Яна ахоплівае ўвесь працэс удзелу грамадзян у палітычным жыцці сваёй краіны. Аб гэтым вы можаце даведацца у нашым модулі пра дэмакратыю.

дэмакратыя — гэта не проста справядлівыя выбары

Удзел у дзяржаўных справах з’яуляецца не проста асновай дэмакратыі, а адным з асноўных правоў чалавека, абвешчаным і гарантаваным рознымі дамовамі і дэкларацыямі.

У розных частках свету людзі працягваюць змагацца за свабодныя і справядлівыя выбары, і гэтая барацьба нярэдка звязана з вялікай асабістай рызыкай. Краіны і народы ўсяго зямнога шара прызналі, што свабодныя і справядлівыя выбары — гэта вырашальны момант у працэсе дэмакратызацыі і адзін з асноўных сродкаў выказвання волі народа, якая есць асновай улады.

Але ніводнае права не можа існаваць ізалявана. Для паўнавартаснай рэалізацыі права грамадзян прымаць удзел у дзяржаўных справах таксама неабходна ажыццяўленне іншых правоў.

Да іх адносяцца правы на свабоду перакананняў і іх выказвання, на свабоду асацыяцыі, а таксама права на правядзенне мірных сходаў. Усе правы павінны належыць людзям без усякай дыскрымінацыі.

Такім чынам, для таго, каб правесці дэмакратычныя выбары, патрэбна паважаць шэраг іншых правоў, прычым перыядычныя і сапраўдныя выбары — неабходны і неад’емны элемент абароны іншых правоў і інтарэсаў грамадзян.

Але што такое дэмакратычныя выбары?

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека вызначае пяць асноўных перадумоў выбарчай дэмакратыі: перыядычныя і сапраўдныя выбары, усеагульнае і роўнае выбарчае права і таемны характар галасавання. Гэтыя палажэнні не вызначаюць усіх тэхнічных дэталяў выбараў, але выяўляюць крытычныя прынцыпы.

1. Перыядычныя выбары

Аднаразовых выбараў (напрыклад, у перыяд атрымання незалежнасці краінай або ў перыяд пераходу ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратыі) недастаткова для дасягнення мэтаў у галіне правоў чалавека.

У міжнародных дакументах не прадугледжан які-небудзь канкрэтны тэрмін перыядычнасці, але сама перыядычнасць павіненна быць вызначана з дастатковай дакладнасцю.

Выбары павінны праводзіцца досыць часта з мэтай забеспячэння таго, каб улада ўвесь час адлюстроўвала волю народа.

Нормай лічыцца правядзенне выбараў у парламент кожныя чатыры-пяць гадоў, а на пасаду прэзідэнта — не больш, чым праз кожныя сем гадоў.

2. Сапраўдная працэдура

Гэты прынцып прадугледжаны, што выбарчы працэс праходзіць у атмасферы павагі да асноўных свабод і ў абстаноўцы палітычнага плюралізму.

Таксама патрабуецца, каб выбары праводзіліся з выкананнем патрабавання аб падсправаздачнасці і празрыстасці, а выбарцам прадастаўляўся рэальны выбар паміж рознымі палітычнымі платформамі.

Такім чынам забяспечваецца агульны давер электарату да выбарчага працэсу. Сапраўднасць выбараў можа быць пастаўлена пад сумненне, калі не паважаюцца асноўныя правы і свабоды, у выбарцаў няма сапраўднага выбару, адсутнічае сапраўднае палітычнае спаборніцтва паміж палітычнымі сіламі.

3. Усеагульнае выбарчае права

Усеагульнае выбарчае права патрабуе, каб права ўдзелу ў галасаванні і ўдзелу ў якасці кандыдатаў было гарантавана для ўсіх з мінімальнымі разумнымі абмежаваннямі, звычайна гэта - ўзрост і грамадзянства.

4. Роўнае выбарчае права

Адзін чалавек — адзін голас. Дадаткова, каб выконваўся элемент справядлівасці, кожны голас павінен мець роўную вагу.

У адпаведнасці з міжнароднай нормай роўнага выбарчага права працэдуры, якія датычацца вызначэння межаў выбарчых акруг, рэгістрацыі выбарцаў або складання выбарчых спісаў, з’яўляюцца непрымальнымі, калі яны накіраваныя на паслабленне ўдзелу ў выбарах некаторых асоб, груп ці геаграфічных раёнаў або на змяншэнне колькасці іх галасоў.

5. Таемнае галасаванне

З’яўляецца даўно прызнаным механізмам, які забяспечвае ізаляцыю выбарцаў ад запалохвання. Каб выбары былі сапраўды свабоднымі, адпаведная працэдура павінна гарантаваць, што тое, як прагаласаваў ці як будзе галасаваць любы выбарца, — яго абсалютны прывілей.

Гэта тычыцца ўсяго: пачынаючы са складання выбарчых бюлетэняў, паводзін у кабінах для галасавання і канчаючы тым, што ніводзін удзельнік галасавання не можа быць прымушаны аб’явіць, як ён галасаваў ці як ён збіраецца галасаваць.

Вядома, усе гэтыя паняцці «перыядычныя», «сапраўдныя» і «дэмакратычныя» недэмакратычнымі ўладамі часта інтэрпрэтуюцца суб’ектыўна.

На практыцы вельмі лёгка вызначыць, што не з’яўляецца свабоднымі, сумленнымі ці сапраўднымі выбарамі, грунтуючыся на пасведчанні адкрытага знешняга ўплыву, адсутнасці значнага выбару ў аднапартыйных сістэмах, якія вылучаюць аднаго кандыдата, ці пры запалохванні электарату.

Дадаткова

Інтэрв’ю з Сяргей Чалы

Добрыя выбары — гэта такія выбары, якія прызнаюцца ўсімі бакамі, у тым ліку той, якая прайграла

кейс-стадзi

Вяршэнства права з’яўляецца фундаментальным прынцыпам ў большасці сучасных дэмакратый. Судовая ўлада, якая прымяняе закон да асобных выпадкаў, выступае абаронцам вяршэнства права.