Кейс-стадзi

Вяршэнства права

Прававая вызначаннасць заключаецца ў тым, што кожны, каго датычыцца закон, сьвядома разумее, як будуць ужывацца правілы ў яго выпадку, і што прававыя наступствы будуць нязменнымі з цягам часу, і што ўсе змены рэгулявання будуць ужывацца толькі ў дачыненні да дзеянняў у будучыні.

Беларусь — краіна даволі павольнай змены прававой логікі і поўнага ігнаравання прынцыпа прававой вызначаннасці.

Прыклад 1

Адносіны беларускіх уладаў да пытанняў стажу, які патрэбны для пенсіі. Беларускія ўлады прымалі шмат рашэнняў і нарматыўных актаў, якія вельмі істотна змянялі правілы падліку стажу, які патрэбен для атрымання пенсіі. Праблема ў тым, што людзі будавалі свае жыццёвыя стратэгіі, калі дзейнічалі адны правілы (напрыклад, улік у стажу перыяда навучання, перыядаў нагляду за членам сям’і з інваліднасцю, перыядаў нагляду за дзецьмі і гэтак далей), а потым улады прыймаюць правілы, якія выключаюць ужо пражытыя перыяды жыцця з стажу. Але калі чалавек пражываў гэтыя перыяды, дзейнічалі іншыя правілы, якія ўлічвалі такую дзейнасць у ліку стажу, які патрэбен для пенсіі. Людзі трапілі ў пенсіёную пастку, і яны ніяк не маглі прадушледзіць, што ў нейкі час з’явяцца іншыя правілы, якія будуць па-іншаму ацэньваць тое, што ўжо вяртаць нельга. Зразумела, што гэта зусім не спрыяе ўпэўненасці ў будучыні. Нічога не перашкаджае заўтра прыняць рэгуляванне, якім яшчэ больш перыядаў выключыць з стажу. Вось за тое, каб такога не было, адказывае прынцып прававой вызначаннасці, дакладна тая ягоная частка, якая адказвае за тое, каб новае заканадаўства ўжывалася выключна для тых дзеянняў, якія здейсняюцца пасля яго прыняцца.

І каб было зразумела, што права — гэта заўсёды іскуства дабра і справядлівасці, у выпадку дэфіцыту бюджэту на выплаты пенсій гэта павінна быць праблемай увогуле эканомікі і грамадства (а дзяржава ўсяго ліш прыстасаванне грамадства для дасягнення мэтаў гэтага грамадства, у дзяржавы няма сваіх інтарэсаў, якія б адрозніваліся ад інтарэсаў грамадства), а не тых частак грамадства, якія не маюць навыкаў глядзець у будучыню і прадугледзіць будучыя змены заканадаўства.

Прыклад 2

Калі у першым прыкладзе прававой невызначаннасці гаворка ішла аб распаўсюджванні новага заканадаўства на дзеянні, якія рабіліся пры іншым заканадаўстве, то ў другім прыкладзе гаворка пайдзе цалкам аб сітуяцыі, калі нічога ў заканадаўстве не змянялася, а практыка прымянення змянілася. Прынамсі, будзем разглядаць пытанне адказнасці за ўдзел у масавых мерапрыемствах у Беларусі. У 2020 годзе, калі праходзілі мітынгі, усім было вядома - увогуле права на мірныя зборы ў людзей ёсць, але нават калі міліцыя каго затрымает, гэта максімум 15 сутак за парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП). Потым, пры нязменнам заканадаўстве, менавіта “праваахоўчыя” органы вырашылі, што людзі не вельмі пужаюцца адміністратыўнага працэссу, і тыя дзеянні, якія відавочна для ўсіх максімум маглі карацца 15 суткамі, сталі падставай для крымінальнай адказнасці па арт. 342 КК. Нічога не змянілася ў заканадаўстве, але грамадства было пастаўлена перад фактам, што правілы адносна дзеянняў, якія ўжо адбыліся, змяніліся і будуць цягнуць нашмат больш цяжкія наступствы. У краіне з вяршэнствам права суды павінны былі б абараняць вяршэнства права і не дазваляць міліцыі вырашаць, што з’яўляецца злачынствам, а што — не, але гэта ў Беларусі не адбылося. У краінах з вяршэнствам права адно з найбуйнейшых пытанняў, якія б вырашалі суды, было б — ці відавочны для чалавека такія наступствы. І гэта не аб веданні законаў, альбо своечасовых праглядаў выступаў міліцыянераў па тэлевізару, гэта аб тым, на якое прымяненне закону мог сумленна разлічваць любы чалавек у момант, калі ён здзейсняў нейкія учынкі.

Прыклад вяршэнства права ў выпадку палітычнага крызісу

Даволі часта можна пачуць меркаванні аб тым, што калі пачынаецца нейкія вялізныя змены ў палітычным палі, калі палітыкі пачынаюць спрачацца і падвышаць градус канфліктных сітуацый, права і прававая сістэма быццам адыходзіць на другі план. То бок, дзе ідзе палітычнае разбіральніцтва, не месца для іншых рэгулятараў, толькі моц, толькі барацьба легітымнасцяў (колькі за кім людзей стаіць). Але ў краінах з вяршэнствам права заўсёды да законаў. І нават цяжкія палітычныя крызісы, у якіх ёсць таемнае пажаданне вырашыць усі пытанні без умоўнасцяў і розавых адзінарогаў, якія кажуць аб прававых межах, вырашаюцца па праву і прававымі інстытутамі. Прыкладам такога падпарадкавання ўдзельнікаў палітычнага крызісу вяршэнству права з’яўляецца сітуацыя з імпічментам прэзідэнта Роландаса Паксаса.

Гэта даволі вядомы кейс, але на яго вельмі карысна паглядзець з пункту гледжання вяршэнства права. 5 студзеня 2003 года Р.Паксіс быў абраны Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі. 11 красавіка 2003 году ён сваім указам прадаставіў літоўскае грамадзянства расійскаму бізнесмену Юрыю Барысаву за заслугі перад Літвой. Зараз не з’яўляецца істотным, ці былі падставы, ці не, гэтая сітуацыя аб іншым. 6 лістапада 2003 года Сейм звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з запытам аб адпаведнасці указа аб прадастаўленні грамадзянства Канстытуцыі. 18 студзеня 2003 года 86 членаў Сейму выдвінулі прапанову аб распачынані справы аб імпічменту. 19 лютага 2004 года спецыяльная камісія Сейма прыйшла к высновам, што некаторыя абвінавачання супраць прэзідэнта з’яўляюцца абгрунтаванымі і даволі сур’ёзнымі. У той жа дзень Сейм запытаў Канстытуцыйны Суд, ці парушыў прэзідэнт Канстытуцыю. 31 сакавіка 2004 года Канстытуцыйны Суд прыняў пастанову, згодна з якой презідэнт парушыў Канстытуцыю па тром пунктам. 6 красавіка 2004 года Сейм прагаласаваў за імпічмент.

На 13 чэрвеня 2004 года былі прызначаны внечарговыя выбары прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі. Роналдас Паксас выказаў намер таксама вылучыць сваю кандыдатуру на выбары. Цэнтральная выбарчая камісія не знайшла (!!!!) падстаў для адмовы ў рэгістрацыі (як гэта адрозніваецца ад адмовы ў рэгістрацыі на падставе ліста ад ДФР). 4 мая 2004 года Парламент прыняў змяненні ў закон аб выбарах, якія забараняюць асобам, якія былі адхілены ад улады праз працэдуру імпічмента, цягам 5 гадоў прэтендаваць на пост прэзідэнта. У выніку заяўка Р.Паксаса была адхілена.

Р.Паксас абскардзіў гэтае рашэнне ў Канстытуцыйны Суд, у выніку чаго 25 мая 2004 года ён вынес пастанову, у якой азначыў, што забарона балатавацца пасля імпічменту з’яўляецца канстытуцыйнай, але неканстытуцыйным з’яўляецца тэрмін, і па духу Канстытуцыі такая забарона павіна датычыцца заняцця амаль усіх дзяржаўных пасад, а таксама павінна быць пажыццёвай. 15 верасня 2008 года Парламент унёс змены ў Закон аб местнам самакіраўніцтве, якая забараніла адхіленнаму ад улады прэзідэнту балатавацца і на местных выбарах. Трэба азначыць, што крымінальны пераслед атрымаўся безвыніковы - часткова справа была прыпынена Генпракурорам, а часткова Р.Паксас был апраўданы Вярхоўным Судом.

То бок, ужо на гэтай стадыі зразумела, што ўсі пытанні вырашалісь не праз выкарыстоўванне сілавых органаў, альбо затрыманняў і вынясеннем прысудаў, патрэбных адной з палітычных сіл. Але гэта яшчэ не ўся сітуацыя.

27 верасня 2004 года Р.Паксас звярнуўся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, які палічыў пажыццевае пазбаўленне магчымасці балатавацца ў парламент неадпаведным пакараннем, паколькі яно мае незваротны характар. Астатнюю часть скаргі ЕСПЧ палічыў несумяшчальнай с Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека.

Пасля ЕСПЧ Р.Паксас звярнуўся ў Камітэт па правам чалавека ААН. Нашай мэтай не з’яўляецца перасказаць увесь тэкст меркавання КПЧ, але на некаторых пунктах трэба засяродзіць увагу. Асноўнае права, па якому КПЧ разглядаў зварот Р.Паксаса — права ўдзельнічаць у справах дзяржавы, права выбіраць і быць абраным (арт. 25 Міжнароднага Пакта аб грамадскіх і палітычных правах). І КПЧ разглядаў пытанне, наколькі пажыццевая забарона на вылучэнне сваёй кандыдатуры на выбарах прэзідэнта, а таксама забарона быць прэмьер-міністрам, альбо міністрам адпавядае правілам абмежавання гэтага права. 25 сакавіка 2014 года КПЧ прыняў сваё меркаванне, у якім прыйшоў да высновы, што ўвесь працэсс зменаў законаў, якія на момант імпічменту не забаранялі ўдзел у выбарах, быў вельмі шчыльна звязаны з гэтай сітуацыяй, таму Камітэт палічыў, што такой забароне менавіта Р.Паксасу з улікам усіх абставін не хапае аб’ектыўнасці і прадказальнасці. Таму КПЧ палічыў правы Р.Паксаса менавіта ў гэтай часткі парушанымі.

Трэба зразумець, што ў самой Літве шмат хто быў супраць такіх рашэнняў і ЕСПЧ, і КПЧ. Быў даволі доўгі бюракратычны супраціў з запытваннем тлумачэнняў, менавіта як трэба змяніць Канстытуцыю, нейкае ліставанне і гэтак далей. Але ўсё ж 21 красавіка 2022 года такія папраўкі былі прынятыя Сеймам.

У гэтым выпадку вельмі важна пабачыць, што ўвесь канфлікт вырашаўся выключна ў рамках права і прававых працэдур, якое б ні было пажаданне вырашыць, як жадаецца і як мага хутчэй. Але ўсе ўдзельнікі гэтых дзеянняў паважаюць права і кіруюцца выключна ім. Гэта прыклад даволі цвярозых адносін да метадаў — калі дазволіць сябе адыйсці ад законаў, то іншыя будуць адыходзіць. А гэта шлях у адзін канец.

Усе каментары ананімны