Прынцыпы
Прамая дэмакратыя — гэта форма праўлення, пры якой усе грамадзяне ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў па важных пытаннях грамадскага жыцця.
Для параўнання: у прадстаўнічай дэмакратыі людзі выбіраюць сваіх упаўнаважаных у парламент ці іншыя органы ўлады і давяраюць гэтым абраным людзям прымаць рашэнні.
Самы распаўсюджаны прыклад прамой дэмакратыі — гэта рэферэндум, то бок такая працэдура, якая дазваляе грамадзянам непасрэдна вырашаць тое ці іншае пытанне. Вось вам цікавы факт: бывае, яны тычацца ўсей краіны або распаўсюджваюцца лакальна на нейкі рэгіён, вобласць ці горад. Але гэта ўсё ж такі рэферэндумы. А яшчэ яны бываюць абавязковыя і неабавязковыя.
Рэферэндумы даюць насельніцтву магчымасць прамога галасавання за нейкае пытанне, вынікі якога могуць мець абавязковы або рэкамендацыйны характар
Галасаванне можа праводзіцца па канкрэтным палітычным, канстытуцыйным або заканадаўчым пытанні. Важна разумець, што найчасцей гэтыя пытанні прапануюць да разгляду кіруючыя інстытуты, напрыклад прэзідэнт, урад, парламентамі і г. д.
Звычайна, народ галасуе за прыняцце або адмену рашэнняў і прапаноў, якія гэтыя інстытуты прынялі раней. Каб ніхто не падпарадкоўваўся правілам, навязаным іншымі людзьмі, народ павінен мець магчымасць кантраляваць свой уласны лёс. Падрабязней пра гэта мы распавядалі ў адукацыйным модулі 1 на сайце vybar.org.