Быць актыўнымі грамадзянамі — гэта справа выбару
Наша мэта — расказаць аб выбарах, дэмакратыі, правах чалавека простай і зразумелай мовай
Каб жыць у дэмакратыі, яе трэба найперш зразумець, потым пабудаваць i пасля захаваць.
Чаму?Мы хочам жыць у дэмакратыі і верым, што веды аб правах чалавека і выбарах дапамогуць яе пабудаваць. | Праграма курсаМы зрабілі кароткі адукацыйны курс, каб растлумачыць базавыя прынцыпы дэмакратыі на падставе тэорыі і прыкладаў з рэальнага жыцця. | Квіз і СертыфікатПа выніках курса вы зможаце прайсці тэст і атрымаць бяспечны і ананімны сертыфікат. |
праграма
Модуль 1
Дэмакратыя
У гэтым модулі вы даведаецеся, што дэмакратыя — гэта не ўсё альбо нічога, а хутчэй зменлівы кантынуум, але павага да асноўных правоў чалавека неабходна для функцыянавання паўнавартаснай дэмакратыі. Асноўнымі дэмакратычнымі прынцыпамі з’яўляюцца народны кантроль і палітычная роўнасць. Падмуркам для дэмакратыі служаць такія працэдурныя гарантыі і прынцыпы, як вяршэнства права. Кейс прысвечаны параўнанню мадэляў дзяржаўнага ладу Францыі і Беларусі.
Модуль 2
Выбары. Базавыя канцепцыi
У гэтым модулі вы даведаецеся, чаму без сумленных выбараў не можа быць дэмакратыі, якія існуюць стандарты дэмакратычных выбараў і чаму яны тычацца не толькі (і не столькі) галасавання і падліку. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека вызначае пяць асноўных перадумоў выбарчай дэмакратыі: перыядычныя і сапраўдныя выбары, усеагульнае і роўнае выбарчае права і таемны характар галасавання. Мы абмяркуем, ці існуюць універсальныя стандартныя рашэнні для дэмакратычных выбараў. У кейсе мы абмяркуем гісторыю аб тым, як рымскі імператар Калігула хацеў прызначыць свайго каня ў Сенат.
Модуль 3
Узроўні і тыпы выбараў
У гэтым модулі на прыкладзе суседніх краінаў вы даведаецеся, чаму дэмакратыя — гэта не пра тое, што кожнага абавязкова трэба выбіраць. Мы абмяркуем, якія існуюць сістэмы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку парламенцкія, прэзідэнцкія і парламенцка-прэзідэнцкія дзяржавы, і якія выбары там могуць адбывацца. Мы таксама пагаворым пра мясцовыя выбары — чаму яны важныя, якія станоўчыя і адмоўныя бакі яны маюць, і пра ролю рэферэндуму і магчымыя пасткі наўпроставай дэмакраты. У кейсе мы параўнаем, як функцыянуюць выбары розных узроўняў у Літве і Латвіі.
Модуль 4
Выбарчыя сістэмы
Існуюць розныя падыходы да выбараў законных прадстаўнікоў грамадзян дзяржавы. У гэтым модулі вы даведаецеся пра сістэмы выбараў законных прадстаўнікоў, якія рызыкі і перавагі можна знайсці ў гэтых сістэмах (прапарцыйнай, мажарытарнай і змешанай). Мы абмяркуем, наколькі кожная з гэтых сістэм забяспечвае ўключанасць усіх асобаў, якія маюць права голасу, у выбарчы працэс. Кейс прысвечаны рэформам выбарчай сістэмы ва Украіне.
Модуль 5
Выбары як працэс
Выбары — гэта самы распаўсюджаны спосаб удзелу грамадзян у палітычным жыцці і найбольш легітымны спосаб набыцця ўлады. Выбарчы працэс на агульным узроўні дзеліцца на тры асноўныя перыяды: перадвыбарчы перыяд, дзень выбараў і паслявыбарчы перыяд. У гэтым модулі вы даведаецеся, чаму выбары — гэта не толькі (і нават не столькі) галасаванне і падлік, якія яшчэ існуюць ключавыя элементы і ўдзельнікі выбарчага працэсу. У кейсе мы аналізуем унікальную сістэму арганізацыі галасавання ў Гамбіі.
Модуль 6
Тэхналогіі ў выбарах
Тэхналогіі ўжо шырока выкарыстоўваюцца ў выбарах. Таму ў гэтым модулі мы пагаворым аб плюсах і мінусах выкарыстання тэхналогій, аб тых задачах, якія яны вырашаюць, і аб рызыцы, якую яны нясуць. Мы разбярэмся, ці будзе варта больш давяраць выбарам, калі паспрабаваць выдаліць чалавечы фактар з працэсу. Мы разгледзім, ці сапраўды інтэрнэт-галасаванне выкарыстоўваецца паўсюль у свеце. Прааналізуем, у якіх аспектах выбараў, акрамя галасавання, можна выкарыстоўваць тэхналогіі.
Модуль 7
Вяршэнства права
У гэтым модулі мы падрабязна разгледзім паняцце вяршэнства права, разбярэмся, чым адрозніваецца закон ад права. Мы абмяркуем, чаму менавіта вяршэнства права з’яўляецца фундаментальным прынцыпам ў большасці сучасных дэмакратый. Мы пагаворым і аб судовай уладзе, якая прымяняе закон да асобных выпадкаў, выступае абаронцам вяршэнства права.
Модуль 8
Прамая дэмакратыя
У гэтым модулі вы даведаецеся аб розных метадах прамога ўдзелу грамадзян у кіраванні краінай. У рэферэндумаў, плебісцытаў, агульнагарадскіх сходаў, грамадзянскіх асамблей і іншых формаў прамой дэмакратыі есць свае плюсы і свае мінусы. Мы пагаворым таксама аб тым, чаму важна, каб грамадзяне адчувалі, што яны маюць права голасу пры прыняцці рашэнняў.
Модуль 9
Спаборнасць выбараў
Дзіўна было б чакаць, каб усе былі згодныя, як і куды павінна рухацца грамадства. Выбары — гэта спаборніцтва ідэй і прапаноў таго, як павінна развівацца грамадства. Гэтыя ідэі могуць радыкальна адрознівацца і супярэчыць адна адной. У гэтыммодулі вы даведаецеся, як зрабіць, каб канкурэнцыя была хоць і вострай, але цывілізаванай. Мы абмяркуем, якую ролю ў гэтым граюць павага да прынцыпаў дэмакратыі, заканадаўчай рамкі, свайго саперніка і грамадства ўвогуле. Мы паглядзім, што значыць перамагаць велікадушна і прайграваць прыгожа.
Модуль 10
ФІНАНСЫ Ў ПАЛІТЫЦЫ І ВЫБАРАХ
Ці насамрэч у палітыцы ўсе грошы брудныя і усе палітыкі купленыя? У гэтым модулі мы разбярэмся, ці можна ў палітыцы абысціся без грошай і якія ёсць асноўныя прынцыпы выкарыстання фінансаў у палітычнай барацьбе. Вы даведеацеся, што такое прынцыпы роўнасці магчымасцяў, празрыстасці і пададказнасці, і аб тым, як іх рэалізаваць на практыцы.
Модуль 11
Дэзінфармацыя ў выбарах
Феномен дэзінфармацыі існуе столькі, колькі і само чалавецтва: заўсёды неправераная альбо адмыслова створаная навіна распаўсюджвалася з мэтай нашкодзіць чалавеку альбо групе людзей. У гэтым модулі мы разбярэмся, чаму удзельнікі выбарчага працэсу могуць ствараць дэзінфармацыю, якія яе асноўныя мэты, і як ей супрацьстаяць.
дадатковыя матэрыялы
Спампуйце дадатковыя матэрыялы, каб захаваць веды і падзяліцца імі з сябрамі
Кейсы
У кожным з модуляў ёсць цікавыя і карысныя кейсы з пытаннямі для абмеркавання. Дасылайце свае адказы і каментары ананімна. Мы прааналізуем вашыя заўвагі і неўзабаве выйдзем у стрым з адказамі.