Ліберыя, 2023
Падчас агульных выбараў у Ліберыі (прэзідэнцкіх, у сенат і ў палату прадстаўнікоў) у 2023 годзе ў другі тур выйшлі дзеючы прэзідэнт Джордж Вэа і колішні віцэ-прэзідэнт Джозэф Боакай. Канкурэнцыя была вялікая, шматлікія наратывы дэзінфармацыі запоўнілі інтэрнэт-прастору. Папулярным тыпам дэзінфармацыі сталі штучна створаныя несапраўдныя скрын-шоты чатаў з WhatsApp, дзе прыпісваліся неіснуючыя заявы прыхільнікаў Вэа ці Бокая. Так, адзін з такіх чатаў нібыта прыпісваў, што дзейны намеснік міністра фінансаў ураду Вэа даў загад звальняць працаўнікоў, якія паходзяць з рэгіёнаў Німбы і Лофы і традыцыйна падтрымліваюць Боакая, паколькі ён з іх рэгіёну. Такім чынам, магчыма, прыхільнікі Боакая стараліся развіць паніку сярод службоўцаў з Німбы і Лофы і настроіць іх супраць Вэа, каб яны дакладна прагаласавалі за Боакая ў другім туры. Факт-чэкеры праверылі гэтую інфармацыю і зняпраўдзілі яе.