Кейс-стадзi

Францыя і Беларусь

Як прымаліся Канстытуцыі

Францыя

Сучасная Канстытуцыя Францыі была прынята на рэферэндуме ў 1958 годзе. Гэты рэферэндум значна ўзмацніў паўнамоцтвы прэзідэнта і выканаўчай улады ў параўнанні да парламента.

Беларусь

Сучасная Канстытуцыя Беларусі была прынята ў 1994 годзе. У 1996 годзе Канстытуцыя была адноўлена і дапоўнена на рэферэндуме. Істотная частка змен — пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць прэзідэнта і выканаўчай улады.

У прыватнасці, прэзідэнт атрымаў права прызначаць на пасады і звальняць з іх ўсіх міністраў, генеральнага пракурора, суддзяў і кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі. Па сутнасці, атрымаў права выдаваць акты, якія маюць сілу, вышэйшую за закон.v

Інцытат І сенат

Доўгі час існуе легенда, што рымскі імператар Калігула планаваў, а можа нават і паспеў, прызначыць свайго каня Інцытата на пасаду сенатара. Гісторык Светоніус пісаў, што Калігула не збіраўся абмежавацца гэтым, а хацеў, каб Інцытат нават стаў консулам, то бок заняў самую высокую выбарную пасаду ў імперыі.

Цяжка дакладна сказаць, что з гэтага праўда. Па-першае, дакладных дадзеных няма – Калігула кіраваў імперыей з 37 па 41 год нашай эры, амаль 2000 гадоў таму. Па-другое, гісторыкі тых часоў былі схільныя дадаваць цікавых дэталяў, калі гэта было палітычна зручна і на карысць добрай гісторыі. У выпадку з Калігулам гэта асабліва так, ўлічваючы, што праз дзіўныя (а часамі і дзікунскія) паводзіны імператара і фінансавы крызіс, справакаваны ягонымі экставагантнымі выдаткамі, памяць пра сябе ён пакінуў не лепшую.

Так ці інакш легенда трывае, а Інцытат рэгулярна з’яўляецца ў постаці сенатара ў папулярнай культуры.

Правы чалавека

Францыя

Канстытуцыя не ўтрымлівае біля аб правах, але ў яе прэамбуле згадваецца, што Францыя павінна прытрымлівацца прынцыпаў Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна 1789 года, а таксама прынцыпаў прэамбулы да Канстытуцыі Чацвёртай рэспублікі (папярэдняй канстытуцыі).

Прынцыпы Канстытуцыі ўключаюць: роўнасць усіх грамадзян перад законам і адмову ад асаблівых класавых прывілеяў, такіх як тыя, што існавалі да Французскай рэвалюцыі; прэзумпцыю невінаватасці; свабоду слова; свабоду меркаванняў, уключаючы свабоду веравызнання; гарантыю маёмасці ад самавольнага захопу; адказнасць дзяржаўных агентаў перад грамадзянамі.

Беларусь

Раздзел II «Асоба, грамадства, дзяржава» Канстытуцыі змяшчае пералік асноўных правоў і свабодаў, уключаючы: роўнасць усіх перад законам і роўную абарону перад законам без дыскрымінацыі; свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы; прэзумпцыю невінаватасці, неўмяшанне ў асабістае жыццё; недатыкальнасць жылля; свабоду меркаванняў, перакананняў; права на інфармацыю; свабоду сходаў, свабоду аб’яднанняў; права абіраць і быць абраным і іншыя.

Пытанні да абмеркавання

  • 1Што агульнага і рознага вы бачыце ў французскай і беларускай палітычнай сістэме?
  • 2Якую з гэтых краін можна назваць дэмакратычнай і чаму? Якая з іх недэмакратычная і чаму?
  • 3Які(я) элементы сапраўднай дэмакратыі не раскрыты ў гэтым дакуменце? Што дазволіла б з большай аб’ектыўнасцю ацаніць дэмакратычнасць той ці іншай краіны?

Усе каментары ананімны