Нідэрланды
У сакавіку 2006 г. у Амстэрдаме праводзіліся мясцовыя выбары, на якіх вырашылі выкарыстоўваць электронныя машыны для галасавання. Машынамі для галасавання карысталіся і раней у іншых частках Нідэрландаў, але рашэнне выкарыстоўваць іх у самай вялікай акрузе прывяло да зараджэння руху супраць электроннага галасавання. Карыстаючыся законам, які гарантуе доступ да грамадска значнай інфармацыі, гэты рух запытаў і атрымаў дакументацыю аб сістэмах для электроннага галасавання. Аналіз дакументаў указаў як на сур'ёзныя праблемы з бяспекай, так і на тое, што ўрад вельмі моцна належыў на паслугі прыватных пастаўшчыкоў. Публікацыя гэтых дакументаў прыцягнула грамадскую ўвагу да руху супраць электроннага галасавання.
Міністэрства ўнутраных спраў, якое адказвае за выбарчы працэс у Нідэрландах, выпусціла заяву, у якой прызнала некаторыя праблемы з бяспекай і паабяцала іх устараніць. Эксперты руху супраць электроннага галасавання, у сваю чаргу, пазычылі дзве прылады для электроннага галасавання з гарадской рады і дэталёва пратэставалі іх. Аказалася, што зламыснік можа замяніць карты памяці ў гэтых прыладах усяго за 5 хвілін. Больш за тое, аказалася, што прылады выдаюць сігнал, зчытаўшы які праз простае радыё можна было даведацца, як прагаласаваў той ці іншы выбаршчык. Па выніках гэтых даследаванняў была апублікаваная дэталёвая справаздача, якая паўплывала на грамадскую думку, і ўрад прыняў рашэнне больш не выкарыстоўваць тэхналогіі для галасавання.